Грамадства

Переменная воблачнасць і да +27°С будзе сёння ў Беларусі

29 жніўня, Мінск . У Беларусі сёння днём па захадзе краіны месцамі чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, днём 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с, месцамі па захадзе 15-18 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе 21-27 градусаў.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.-0

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»