У свеце

Пентагон: дапамога ЗША Украіне скарацілася ў 44 разы за два гады

Фота defense.gov 20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разведвальнае ўпраўленне Пентагона паведаміла, што аб’ём дапамогі ЗША Украіне ў 2025-2026 фінансавых гадах зменшыўся ў 44 разы ў параўнанні з 2022-2024 гадамі. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе ад 19 лютага, падрыхтаваным для Кангрэса сумесна з інспектарамі Пентагона, Дзярждэпа і USAID, паведамляе ТАСС.

Дакумент аналізуе перыяд з ліпеня па снежань 2025 года і аперацыю Atlantic Resolve па ўзмацненні НАТА ў Еўропе.

З 2022 па 2024 год на ваенную і фінансавую падтрымку Украіны выдзелілі $183,58 млрд, уключаючы апошні значны пакет у памеры $60,78 млрд (красавік 2024 года). У 2025 годзе дапамога склала $3,92 млрд, а на 2026 фінансавы год (да 30 верасня) запланавана $220 млн.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»