Культура

«Патэнцыял у юнакоў і дзяўчат ёсць». Спявачка Этэры Берыяшвілі пра ўдзельнікаў фестывалю «Арт-парад у Віцебску» 

10 студзеня, Віцебск /Алена Аніськовіч . У рамках VII Адкрытага фестывалю-конкурсу «Арт-парад у Віцебску» для яго ўдзельнікаў прайшоў майстар-клас па вакале спявачкі, выкладчыка эстрадна-джазавых спеваў Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры Этэры Берыяшвілі. Вакальны ўрок прайшоў у Канцэртнай зале «Віцебск»,

Этэры Берыяшвілі адзначыла, што гэта асаблівы фестываль. «У Віцебску на «Арт-парадзе» пануе асаблівая атмасфера. Па-першае, вялікая колькасць краін, якія прымаюць у ім удзел. Па-другое, ёсць вельмі таленавітыя дзеці і дарослыя. Нават у дзетак свядомая падача патрыятычнага рэпертуару. Большасць песень — на рускай і беларускай мовах. І гэта таксама радуе», — сказала спявачка. У якасці члена журы яна ўжо не першы раз удзельнічае ў фестывалі. «Я ганаруся тым, што маю магчымасць дзяліцца вопытам і адкрываць для сябе новых таленавітых дзяцей і дарослых», — дадала грузінская спявачка. Таксама яна ўдакладніла, што некаторыя з канкурсантаў могуць прэтэндаваць на ўдзел у вядомым расійскім тэлевізійным шоу «Ану, усе разам!», дзе Этэры Берыяшвілі з’яўляецца экспертам. «Патэнцыял у юнакоў і дзяўчат ёсць. Я для сябе адзначыла тых, хто абавязкова павінен падаць заяўку», — адзначыла яна.

Арына Пінчук з Тулы ўпершыню ўдзельнічала ў беларускім конкурсе. Яна выканала песні — сольна «Зямля» і разам з калектывам «Ладачкі». «Майстар-клас ад вядомай выканаўцы не магла прапусціць. Бо гэта магчымасць павысіць свой вакальны ўзровень», — падзялілася ўражаннямі дзяўчынка.

Амаль 1200 удзельнікаў з 12 краін прымаюць удзел у VII Адкрытым фестывалі-конкурсе «Арт-парад у Віцебску». Сёння ўвечары будуць вызначаны яго пераможцы на гала-канцэрце. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»