Эканоміка

«Патэнцыял для росту ўзаемнага экспарту». Беларусь развівае супрацоўніцтва з Варонежскай вобласцю

Фота Мінэнерга 25 красавіка, Мінск . У Мінэнерга падвялі вынікі візіту дэлегацыі Варонежскай вобласці Расіі ў Беларусь. У мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік міністра энергетыкі Беларусі Сяргей Адаменка і намеснік міністра прамысловасці і транспарту Варонежскай вобласці Максім Захараў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ведамства.

На сустрэчы адзначалася, такое супрацоўніцтва мае высокі патэнцыял для росту ўзаемнага экспарту тавараў і паслуг. «За студзень-люты 2025 года аб’ём экспарту тавараў і паслуг арганізацый Мінэнерга ў Варонежскую вобласць вырас на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. Аснову экспарту арганізацый галіны складаюць бытавыя газавыя лічыльнікі і прадукцыя ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры», а таксама прадукцыя на аснове торфу арганізацый аб’яднання «Белпалівагаз», — расказалі ў міністэрстве.

У ходзе нарады бакі таксама абмеркавалі алгарытм магчымай рэалізацыі сумеснага пілотнага праекта «пад ключ» па запуску пасажырскага электратранспарту і будаўніцтва зарадных станцый у населеных пунктах Варонежскай вобласці. Пры гэтым адзначаны станоўчы беларускі вопыт па пераводзе гарадскога грамадскага транспарту на электрацягу ў Жодзіне і Шклове.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»