Палітыка

Пасол Беларусі ў Бразіліі: краіны далёкай дугі становяцца нашымі вельмі блізкімі і надзейнымі партнёрамі

27 сакавіка, Мінск . Краіны далёкай дугі часта становяцца вельмі блізкімі і надзейнымі партнёрамі Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі і па сумяшчальніцтве ў Парагваі і Уругваі Андрэй Андрэеў,

Андрэй Андрэеў адзначыў, што ў Беларусі і Бразіліі ёсць добрая база для ўзаемнага гандлю і супрацоўніцтва ў гэтым напрамку неабходна паглыбляць. У ліку перспектыўных сфер ён назваў сельскую гаспадарку, машынабудаванне, медыцыну, высокія тэхналогіі. Прапрацоўваецца і пастаўка беларускіх ільняных тканін на бразільскі рынак.

«Рэцэпт даволі просты — трэба проста браць і рабіць тыя рэчы, якія ўзаемавыгадныя і цікавыя для абедзвюх краін», — падкрэсліў пасол.

Ён дадаў, што краіны ўзаемадзейнічаюць як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце, напрыклад на пляцоўцы БРІКС.

«Часта краіны далёкай дугі становяцца нашымі вельмі блізкімі і надзейнымі партнёрамі. Мы знаходзімся далёка ад Бразіліі, але Бразілія нас добра ведае, мы таксама ведаем Бразілію, — дадаў дыпламат. — Наша задача — зрабіць Бразілію яшчэ бліжэй і больш зразумелай для беларусаў і зрабіць беларусаў яшчэ бліжэй і больш зразумелымі для Бразіліі».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»