Спорт

«Пары Сен-Жэрмен» перамог «Арсенал» у першым паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва 30 красавіка, Мінск . Французскі «Пары Сен-Жэрмен» перамог футбалістаў лонданскага «Арсенала» з лікам 1:0 у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў,

Сустрэчу ў Лондане парыжане пачалі вельмі актыўна і ўжо ў дэбюце сустрэчы выйшлі наперад — на 4-й мінуце вызначыўся Усман Дэмбеле. Да перапынку госці валодалі ініцыятывай, не даўшы магчымасці сапернікам адыграцца. Праз дзве мінуты пасля аднаўлення гульні паўабаронца гаспадароў Мікель Мерына пасля падачы штрафнога ўдару адправіў мяч у вароты ПСЖ, але гол быў адменены з-за афсайду. Футбалісты «Арсенала» прадаўжалі атакаваць, але чэмпіёны Францыі захавалі свае вароты ў недатыкальнасці. Сустрэча ў адказ адбудзецца 7 мая ў Парыжы.

У першым матчы другой паўфінальнай пары футбалісты іспанскай «Барселоны» сёння вечарам прымуць на сваім полі чэмпіёна Італіі міланскі «Інтэр» (пачатак у 22.00 па мінскім часе). Другая гульня гэтых каманд пройдзе 6 мая ў Мілане.

Фінальны паядынак Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»