Грамадства

Беларусь і ААЭ плануюць умацаваць партнёрства ў сферы турызму

Фота з архіва 14 ліпеня, Мінск . Беларусь і ААЭ плануюць умацаваць партнёрства ў сферы турызму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме па выніках сустрэчы дырэктара ўстановы Кірыла Машарскага і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагіма Аль-Мушараха.

Прадстаўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі план далейшага супрацоўніцтва ў сферы турызму. Беларускі бок адзначыў, што для гасцей з ААЭ могуць быць цікавымі такія віды турызму, як экалагічны, актыўны і аграэкатурызм.

Прадстаўнікі ААЭ запрасілі Нацыянальнае агенцтва па турызме да ўдзелу ў выстаўцы Arabian Travel Market — 2026 у Дубаі.

ААЭ — адзін з самых папулярных напрамкаў у беларусаў, толькі за 2025 год каля 80 тыс. нашых турыстаў пабывалі там. Наладжаны прамыя авіязносіны па маршруце Мінск — Дубай — Мінск.

У чэрвені на разгляд эмірацкага боку накіраваны мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне турызму паміж Нацыянальным агенцтвам па турызме і Дэпартаментам культуры і турызму Абу-Дабі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»