Грамадства

Палітолаг: для іранскага народа вельмі важная падтрымка Беларусі ў складаны час

Фота АР Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » Платошкін: Расіі трэба прыкласці ўсе намаганні, каб прымусіць Трампа завяршыць канфлікт з Іранам Пісаў не толькі прозу: пра Шамякіна-эксперыментатара і яго шматгранную асобу 20 сакавіка, Мінск . Для іранскага народа вельмі важная падтрымка Беларусі ў складаны час. Такое меркаванне ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА выказаў доктар гістарычных навук, палітолаг Мікалай Платошкін.

«Я лічу, што Прэзідэнт Беларусі маладзец, таму што ён, па-мойму, адзін з першых у СНД запрасіў іранскага пасла і сказаў: «Вы скажыце, мы чым-небудзь дапаможам, калі трэба». Гэта дарагога каштуе на будучыню. Я больш чым упэўнены, што ў іранскім народзе гэта будзе жыць вельмі доўга», — заявіў Мікалай Платошкін.

Як паведамлялася, 4 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Ірана ў Беларусі Алірэзой Санеі. Кіраўнік дзяржавы адразу ж абазначыў, што гэта сустрэча мае не сімвалічны характар. 

«Вы ведаеце, што Беларусь заўсёды прытрымлівалася і прытрымліваецца міру. Войны для нас непрымальныя проста генетычна, таму што Беларусь, знаходзячыся ў эпіцэнтры ўсіх войнаў, добра спазнала сутнасць гэтых войнаў. Мы страцілі мільёны-мільёны людзей ва ўсіх войнах, якія існавалі ў нашым рэгіёне. А ў асноўным сусветныя войны ішлі на ўсход і назад цераз нашу Беларусь», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб жаданні абмеркаваць з паслом сітуацыю на Блізкім Усходзе, у Іране. «І задаць вам адно пытанне: чым мы ў гэтай сітуацыі можам вам дапамагчы зыходзячы з той пазіцыі, якую мы занялі па гэтым канфлікце? МЗС аб гэтым дастаткова празрыста сказала. Гэта пазіцыя кіраўніцтва Беларусі і беларускага народа», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»