Грамадства

«Паказваюць унутраны свет праз мастацтва». Выстава творчасці дзяцей з аўтызмам праходзіць у Савеце Рэспублікі

2 красавіка, Мінск . У Савеце Рэспублікі прадстаўлена выстава творчых работ дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра,

Работы дзяцей, якія займаюцца ва ўстановах адукацыі і культуры Бярозаўскага раёна, выкананы ў самых розных тэхніках. Як расказала дырэктар Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, член Савета Рэспублікі Таццяна Ігнацюк, захапіць такіх дзяцей мастацтвам вельмі лёгка.

«Нехта з іх не можа гаварыць, не можа пісаць, і яны паказваюць свой унутраны свет праз мастацтва. Нехта малюе, нехта лепіць, нехта вышывае — гэта значыць паказвае сваю адкрытасць усяму свету», — дадала Таццяна Ігнацюк.

З выставай азнаёмілася і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. «Работы проста цудоўныя, а выстава — унікальная», — падзялілася ўражаннямі Наталля Качанава і прапанавала на час пакінуць творчыя работы дзяцей у Савеце Рэспублікі.

Наталля Качанава выказала меркаванне, што ў карэкцыйна-развіваючых цэнтрах працуюць унікальныя педагогі: «Там можа працаваць не кожны выхавальнік, гэта адназначна. Павінна быць пачуццё любові да гэтых дзяцей».

Як заўважыла Таццяна Ігнацюк, у такіх цэнтрах сапраўды працуюць не проста прафесіяналы, а людзі, якія шчыра любяць дзяцей. «Толькі яны могуць правесці дзіця ў сапраўдны свет, зрабіць жыццё дзіцяці яркім, насычаным, маляўнічым, а самае галоўнае — якасным», — лічыць яна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»