Эканоміка
Паўнамоцтвы па кіраванні Агенцтвам сэрвісізацыі і рэінжынірынгу перададзены Мінсувязі
Фота з архіва 6 чэрвеня, Мінск . Паўнамоцтвы па кіраванні Агенцтвам сэрвісізацыі і рэінжынірынгу перададзены Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Раней акцыі агенцтва знаходзіліся ва ўласнасці Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.