Лукашэнка — кіраўнікам урадаў ЕАЭС пра агульную гісторыю: вы для нас не чужыя і прыехалі на сваю зямлю
2 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый — удзельніц пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета выказаўся пра агульную гісторыю былых савецкіх рэспублік,
«Мы вашы сябры, і вы можаце на нас разлічваць. Нават у самыя складаныя часы, нават тады, калі нам, можа, не вельмі выгадна. Але вы ведаеце, што тут вашы людзі, вашы сябры, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў сустрэчы. — І вы прыехалі на сваю зямлю. Не толькі расіяне, рускія людзі, але і ўсе вы для нас не чужыя».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: у Беларусі памятаюць, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны рэспубліку абаранялі жыхары тых дзяржаў, якія сёння ўваходзяць у склад Еўразійскага эканамічнага саюза. Імёны герояў увекавечаны ў назвах плошчаў і вуліц беларускіх гарадоў. «Мы сабе ніколі не дазволілі знесці нечы помнік ці перайменаваць вуліцу. Адзіная ў свеце краіна, якая гэтага не рабіла ніколі. Плошча і помнік Леніна як былі, так і ёсць, і Дзяржынскага, і (парк. — Заўвага ) Уга Чавеса. Гэта быў наш чалавек. На жаль, так склалася, што яго сёння няма», — канстатаваў ён.
На заканчэнне беларускі лідар запэўніў кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным, Мінск абавязкова выканае.






