Ордэнам Маці ўзнагароджаны 203 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска
Фота з архіва 20 лютага, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў указ нумар 65 аб узнагароджванні ордэнам Маці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку — прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарак, арганізацый транспартнай галіны, энергетыкі, банкаўскай, страхавой і сацыяльнай сфер, гандлю, сувязі і грамадскага харчавання, спажыўкааперацыі, органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных — інжынер па лесанарыхтоўках і перапрацоўцы цэха-250 ААТ «Івацэвічдрэў» Аліна Марчук, праваднік пасажырскага вагона Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі Марына Сенькавец, страхавы агент прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» ў Пінскім раёне Мая Юрчанка, медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы Настасся Руткоўская, настаўнік-дэфектолаг спецыяльнага дзіцячага сада нумар 17 Светлагорска Наталля Стукач, вадзіцель пагрузчыка электратранспартнага ўчастка ААТ «Мастоўдрэў» Дзіяна Стома, намеснік дырэктара Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Юлія Мяшчэрына, жывёлавод ААТ «Авангард-Ніва» Асіповіцкага раёна Алеся Лешанкова і спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг нумар 527 ААТ «ААБ Беларусбанк» Анжаліка Клімовіч.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 203 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска.






