Орбан прагаласаваў на рэферэндуме ў Венгрыі супраць прыёму Украіны ў ЕС
Віктар Орбан. Фота оminiszterelnok.hu 22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прагаласаваў на агульнанацыянальным рэферэндуме супраць уступлення Украіны ў Еўрасаюз. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
«Брусель і (апазіцыйная. — Заўвага БЕЛТА) партыя «Тыса» падтрымліваюць уступленне Украіны ў ЕС. Гэта знішчыць венгерскую эканоміку. Давайце не дадзім ім вырашаць нашу будучыню за нас! Рэферэндум-2025. Я прагаласаваў ужо», — напісаў кіраўнік венгерскага ўрада ў сацыяльнай сетцы Facebook. Орбан суправадзіў гэту публікацыю сваёй фатаграфіяй з запоўненым бюлетэнем.
Урад Венгрыі адкрыта выступае супраць паспешлівага прыёму Украіны ў Еўрасаюз, лічачы, што гэта падарве бяспеку ўсяго супольніцтва і разбурыць яго эканоміку. На рэферэндуме, які праводзіцца з 14 красавіка да канца мая шляхам паштовай рассылкі анкет, венгерскім грамадзянам трэба будзе адказаць на пытанне, ці падтрымліваюць яны ўступленне Украіны ў ЕС. Удзел у рэферэндуме мае добраахвотны характар, аднак урад мае намер кіравацца яго вынікамі на кансультацыях з Бруселем.-0-