У свеце

У Венесуэле ў выніку землетрасення загінулі 32 чалавекі, 700 пацярпелі 

Скрыншот відэа Anadolu Agency 25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку магутнага землетрасення ў Венесуэле загінулі як мінімум 32 чалавекі і больш за 700 пацярпелі. Аб гэтым заявіла ўпаўнаважаны прэзідэнт краіны Дэлсі Радрыгес, паведамляе венесуэльскі партал La Patilla.

«На гэты момант у нас ёсць паведамленні аб 32 загінулых і больш як 700 параненых. Гэтыя даныя мы атрымалі ад дзяржаўных бальніц і прыватных медыцынскіх цэнтраў», — паведаміла Радрыгес.

Як раней заяўляў мэр муніцыпалітэта Густава Дуке, з-пад абломкаў у Каракасе дасталі не менш як 18 чалавек, усе яны жывыя. У пошукава-выратавальных работах прымаюць удзел больш як 500 чалавек. Два будынкі ў сталіцы разбураны поўнасцю.

Работа метро і чыгуначных ліній у Каракасе пасля землетрасення прыпынена.

Паводле інфармацыі CNN, падземныя штуршкі пасля землетрасення ў Венесуэле адчувалі таксама жыхары прыгранічных штатаў Бразіліі Амазонас і Пара. Падземныя штуршкі адчуваліся і ў сталіцы Калумбіі Багаце, іншых гарадах краіны. Жыхары горада паведамілі, што штуршкі мацней за ўсё адчуваліся ў вышынных будынках, што прывяло да эвакуацыі жыхароў некаторых раёнаў у мэтах засцярогі. Землетрасенні таксама адчуваліся ў Букарамангу ў цэнтральнай частцы краіны і Кукуце на паўночным усходзе Калумбіі на мяжы з Венесуэлай.

Урад Венесуэлы звярнуўся да Мексікі з просьбай прадаставіць спецыялізаваны персанал для правядзення выратавальных работ і аказання медыцынскай дапамогі пасля разбуральнага землетрасення. Аб гэтым паведаміла прэзідэнт Мексікі Клаўдзія Шэйнбаум. «Міністэрства замежных спраў звязалася з урадам братэрскай краіны, і я ўжо даручыла падрыхтаваць неабходную дапамогу. На гэты момант у нас запыталі падтрымку спецыялізаваным персаналам па выратаванні і аказанні медыцынскай дапамогі», — напісала Шэйнбаум на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Землетрасенне у Венесуэле адбылося 24 чэрвеня: з розніцай каля 40 секунд былі зафіксаваны дзве серыі падземных штуршкоў магнітудай 7,2 і 7,5. Іх эпіцэнтры размяшчаліся за 10 км адзін ад аднаго ў венесуэльскім штаце Яракуй. Адзначаецца, што ачаг прыроднага катаклізму залягаў на глыбіні 13 км.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»