Спорт

Сабаленка дзясяты раз стартуе на «Ралан Гарос» 

Фота НАК 26 мая, Мінск . Беларуска Арына Сабаленка дзясяты раз прыме старт у адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе,

У паядынку першага раўнда саперніцай першай ракеткі планеты будзе іспанская тэнісістка Джэсіка Бузас Манейра, якая знаходзіцца на 50-м месцы ў рэйтынгу WTA (пачатак матчу ў 13.00 па мінскім часе). Раней яны сустракаліся двойчы і абодва разы перамагала Арына Сабаленка.

Пераможца іх сённяшняга матчу згуляе ў 1/32 фіналу з пераможцай паядынку паміж чэшкай Ліндай Фрухвіртавай (149-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і французскай тэнісісткай Эльзай Жакмо (67).

Арына Сабаленка дэбютавала на парыжскіх кортах «Ралан Гарос» у 2017 годзе. Год таму ён дабралася да вырашальнага паядынку French Open, у якім уступіла амерыканцы Коры Гаўф.

Фінал жаночага турніру адбудзецца 6 чэрвеня, мужчыны вызначаць мацнейшага 7 чэрвеня. Агульны прызавы фонд другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» ў 2026 годзе складае рэкордныя 61,7 млн еўра, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2,8 млн еўра.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»