Новы год: дзе пройдуць святкаванні ў сталіцы
У Мінску пройдзе больш за 100 святочных навагодніх мерапрыемстваў. Гулянні арганізаваны ў цэнтры горада і ў кожным раёне сталіцы.
Асноўныя цэнтральныя пляцоўкі
каля Палаца спорту:
— «Калядны кірмаш» (па 11 студзеня);
— паказ «Тайна навагодняй паштоўкі» (з 25 снежня па 7 студзеня);
— інтэрактыўныя праграмы «Навагодні кірмаш цудаў», «Шлях да навагодняга цуду» (з 26 снежня па 6 студзеня);
— калядныя святкаванні «Святкі-калядкі» (25 снежня), «Калядкі. Час цудаў і весялосці» (7 студзеня);
— свята «Навагодні калейдаскоп» і пераднавагодняя дыскатэка «ДыскаЁлка» (27 снежня);
— «Чароўная навагодняя ноч», дыскатэка (31 снежня, 1 студзеня).
Верхні горад:
— паказ «Сакрэты навагодняга настрою» (з 25 снежня па 4 студзеня).
Ракаўскі дворык (вул. Ракаўская, 25):
— паказ «Навагоднія гісторыі Ракаўскага дворыка» (з 25 снежня па 4 студзеня).
Комплекс «Лошыцкі» (вул. Чыжэўскіх, 17):
— ітэрактыўна-канцэртны паказ «Лошыцкія казкі Новага года» (27 снежня і 3 студзеня).
Вёсачка Дзядулі Мароза сустракае гасцей у ГЦ «Першы нацыянальны гандлевы дом». Домік Дзеда Мароза адкрыты для маленькіх наведвальнікаў у парку Горкага.
Крыніцы: Мінгарвыканкам.


