«Нёман» згуляе з футбалістамі «Слоніма» ў 1/16 фіналу новага розыгрышу Кубка Беларусі
Фота з архіва 29 мая, Мінск . У мінскім Доме футбола адбылася жараб’ёўка 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі 2025/2026,
Цяперашні ўладальнік трафея гродзенскі «Нёман» пачне абарону тытула гасцявым матчам з футбалістамі «Слоніма». Фіналісты кубкавага турніру футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» згуляюць на выездзе з гомельскім «Бумпрамам». Дзеючы чэмпіён Беларусі мінскае «Дынама» таксама ў Гомелі будзе сапернічаць з мясцовым «Лакаматывам». Пяціразовы ўладальнік Кубка краіны барысаўскі БАТЭ паспрачаецца са сталічным клубам РЦАР-БДУ.
Склады астатніх пар 1/16 фіналу: «Ніва» (Доўбізна) — «Іслач», «Асіповічы» — «Славія» (Мазыр), «Баранавічы» — «МЛ Віцебск», «Белшына» (Бабруйск) — «Маладзечна», «Д-Медыя» (Мінск) — «Гомель», «Орша» — «Дынама» (Брэст), «Хваля» (Пінск) — «Мінск», «Днепр» (Магілёў) — «Віцебск», «Астравец» — «Слуцк», «Ліда» — «Арсенал» (Дзяржынск), «Крумкачы» (Мінск) — «Нафтан» (Наваполацк), «Юні Ікс Лабс» (Мінск) — «Смаргонь».
Матчы з удзелам прадстаўнікоў Беларусі ў еўракубкавых турнірах пройдуць 17-19 чэрвеня, а астатнія сустрэчы за выхад у 1/8 фіналу адбудуцца 12-14 ліпеня.
У мінулую суботу ў фінальным паядынку папярэдняга кубкавага розыгрышу гродзенскі «Нёман» упэўнена абыграў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» (3:0). Часцей за ўсіх уладальнікамі Кубка Беларусі станавіліся футбалісты БАТЭ — пяць разоў. Па тры трафеі ў мінскага «Дынама», салігорскага «Шахцёра», «Гомеля», «Белшыны», брэсцкага «Дынама» і «Нёмана».