Навагоднія дабрачынныя акцыі «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» штогод праходзіць у Беларусі з 1995 года.
Мэта акцыі — аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва маюць у іх патрэбу.
Тэрміны правядзення: 15 снежня 2025 г. — 14 студзеня 2026 г.
Прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў у рамках акцыі «Нашы дзеці» наведваюць:
дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы;
апякунскія і прыёмныя сем’і;
дзіцячыя дамы сямейнага тыпу;
сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;
цэнтры развіваючага навучання і рэабілітацыі;
дзіцячыя бальніцы.
У сталіцы і ўсіх рэгіёнах арганізаваны навагоднія мерапрыемствы для дзяцей.
Сярод цэнтральных мерапрыемстваў акцыі — дабрачыннае навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі.
Мерапрыемствамі папярэдняй акцыі было ахоплена больш за 1 млн дзяцей па ўсёй краіне.
Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» праводзіцца ў Беларусі з 2023 года.
Акцыя накіравана на падтрымку пажылых людзей, праяўленне клопату і ўвагі, развіццё сувязі паміж пакаленнямі.
Тэрміны правядзення акцыі: 23 снежня 2025 г. — 14 студзеня 2026 г.
Папярэдняя акцыя ахапіла амаль 550 тыс. пажылых грамадзян.
Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2025 г. №598.




