Прэзідэнт

Наталля Паўлючэнка назначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Наталля Паўлючэнка. Фота з архіва 15 студзеня, Мінск . Наталля Паўлючэнка назначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Адпаведны ўказ нумар 14 падпісаў 15 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Да гэтага часу Наталля Паўлючэнка ўзначальвала Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Як паведамлялася, у час назначэння новага міністра — Андрэя Лабовіча — Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога наконт далейшай работы ранейшага міністра працы і сацабароны.

Дзмітрый Крутой далажыў, што кандыдатура Наталлі Паўлючэнка прапануецца ў парламент для работы старшынёй адпаведнай камісіі па сацыяльных пытаннях.

«Год жанчын. Жанчын крыўдзіць ні ў якім разе нельга. Таму… Яна ж згодна працаваць у парламенце?» — удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

«Вядома, так», — пацвердзіў Дзмітрый Крутой.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»