Палітыка

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску 30 верасня 

Фота з архіва 5 чэрвеня, Душанбэ . Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску 30 верасня. Аб гэтым ішла размова на сённяшнім пасяджэнні ў Душанбэ,

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прапанаваў калегам правесці наступнае пасяджэнне на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у Мінску 30 верасня 2025 года. «Адначасова мы плануем правядзенне пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета пад старшынствам Беларусі. Акрамя таго, у гэты ж перыяд упершыню ў Мінску будзе арганізавана міжнародная прамысловая выстаўка «ІНАПРАМ. Беларусь». Запрашаю ўсе краіны СНД прыняць удзел у рабоце гэтага прэстыжнага мерапрыемства і прадставіць на ім экспазіцыі сваіх нацыянальных вытворцаў», — сказаў ён.

Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў у сваю чаргу адзначыў: «Па прапанове Рэспублікі Беларусь чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў вырашана правесці ў Мінску 30 верасня 2025 года».

Сёння кіраўнікі ўрадаў краін СНД на пасяджэнні ў Душанбэ абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў Садружнасці. Падпісаны шэраг дакументаў аб узаемадзеянні.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»