Палітыка

Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў жніўні ў Кыргызстане

Фота з архіва 27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар . Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам прэм’ер-міністраў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе 6-7 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан). Рашэнне аб гэтым прынята на пасяджэнні міжурадавага савета, якое адбылося 26-27 сакавіка ў Шымкенце (Казахстан), паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

На пасяджэнні ў Шымкенце прэм’ер-міністры разгледзелі 13 значных пытанняў інтэграцыйнага парадку дня. «Сярод іх укараненне лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту, садзейнічанне кааперацыйным праектам у прамысловасці, удасканаленне работы еўразійскіх тэхналагічных платформ, абарона правоў спажыўцоў, развіццё гандлю, мытнае супрацоўніцтва, макраэканамічнае прагназаванне», — расказалі ў ЕЭК.

У прыватнасці, кіраўнікам урадаў краін ЕАЭС даложана аб ходзе падрыхтоўкі сумеснай заявы аб адказным развіцці штучнага інтэлекту ў рамках ЕАЭС. Акрамя таго, унесены змяненні ў правілы фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў. Яны накіраваны на ўстараненне прабелаў у прававым рэгуляванні і датычацца павышэння празрыстасці адбору і адабрэння праектаў.

Таксама для павышэння канкурэнтаздольнасці прамысловага сектара ўпарадкавана работа еўразійскіх тэхналагічных платформ. Новы парадак сістэматызуе работу з імі. Прапісваюцца працэдуры запуску і спынення дзейнасці, наладжваецца каардынацыя паміж удзельнікамі, уводзяцца адзіныя стандарты справаздачнасці. Таксама платформам прадстаўляецца права стварэння цэнтраў кампетэнцый для ўкаранення перадавых рашэнняў і іх тыражавання.

«Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краін ЕАЭС у 2025 годзе. Па выніках 2025 года сукупны ВУП аб’яднання вырас на 1,7 працэнта. Асноўны ўклад у развіццё ўнеслі сектар паслуг, будаўніцтва і актыўнае ўнутранае спажыванне на фоне рэкордна нізкага беспрацоўя», — канстатавалі ў ЕЭК.

На пасяджэнні была прынята новая праграма абароны правоў спажыўцоў да 2030 года. «Дзякуючы першаму этапу сумеснай работы дзяржаў выбудавана эфектыўная сістэма абароны правоў спажыўцоў і створаны асновы для павышэння празрыстасці ўзаемаадносін паміж пакупнікамі і прадаўцамі», — дадалі ў ЕЭК.

Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»