У свеце

Нарышкін заявіў, што Захад спрабуе справакаваць дэзынтэграцыйныя працэсы ў СНД

Фота ТАСС 17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг заходніх краін робіць спробы правакавання дэзынтэграцыйных працэсаў у СНД. Аб гэтым заявіў журналістам дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў — удзельніц СНД у Самаркандзе, паведамляе ТАСС.

«Апошнім часам мы назіраем тэндэнцыю спроб шэрага заходніх краін, перш за ўсё еўрапейскіх, справакаваць дэзынтэграцыйныя працэсы ў рамках СНД», — сказаў ён. Паводле яго слоў, гэта робіцца, каб стрымаць развіццё СНД як самастойнага незалежнага цэнтра сіл.

Нарышкін таксама заявіў, што дзеючая ў Еўропе глабальная «партыя вайны» не хоча ўстанаўлення трывалага і справядлівага міру на кантыненце. «Відаць, што ў Еўропе дзейнічае глабальная партыя вайны, якая не хоча ўстанаўлення трывалага і справядлівага міру на еўрапейскім кантыненце з роўнай і непадзельнай бяспекай для ўсіх, на чым настойвае расійскі бок», — адзначыў ён.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»