Грамадства

Нацыянальны атлас Беларусі цяпер даступны ў электронным фармаце

Скрыншот сайта nationalatlas.by 3 снежня, Мінск . Упершыню Нацыянальны атлас Беларусі даступны для агульнага карыстання ў электронным фармаце PDF. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

«Раней выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках. У свабодным продажы яго не было. Цяпер любы жадаючы можа адкрыць атлас у інтэрнэце, хутка знайсці патрэбную інфармацыю і пры неабходнасці павялічыць маштаб аб’ектаў», — расказалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, Гран-пры «Трыумф» 64-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» атрымала выданне «Нацыянальны атлас Беларусі» (РУП «Белкартаграфія»), абноўленае і дапоўненае. Атлас складаецца з 20 раздзелаў, якія даюць поўнае ўяўленне аб беларускай дзяржаве: гісторыі, культуры, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, беларускіх гаворках. Гэта ўнікальная праца, над якой работа вялася з 2022 года больш як 400 спецыялістамі з розных галін навукі і практыкі. Над выданнем працавалі прадстаўнікі больш як 50 дзяржаўных арганізацый.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»