Грамадства

Бясплатныя кансультацыі да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь правядуць адвакаты Беларусі 

Фота з архіва 30 чэрвеня, Мінск . Бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян правядуць адвакаты ўсіх тэрытарыяльных калегій 2 ліпеня з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.

Акцыя пройдзе ў першай палавіне дня ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне будзе размяшчацца на сайтах і ў сацыяльных сетках тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян у гэтым годзе адвакаты краіны таксама правядуць 17 верасня — з нагоды Дня народнага адзінства, 1 кастрычніка — Дня пажылых людзей, 14 кастрычніка — Дня маці, 21 кастрычніка — Дня бацькі, 4 снежня — з нагоды Дня юрыста.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»