Палітыка

МЗС: у Беларусі ўзрушаны гібеллю дзясяткаў дзяцей пры атацы на Іран 

28 лютага, Мінск . У Беларусі ўзрушаны гібеллю дзясяткаў дзяцей пры атацы на Іран. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС у сувязі з гібеллю мірных грамадзян у выніку эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе, .

«У сувязі з пачаткам сумесных ваенных дзеянняў ЗША і Ізраіля супраць Ірана рашуча асуджаем любыя ўзброеныя дзеянні, што вядуць да гібелі цывільнага насельніцтва, у тым ліку ў выніку нявыбарачнага прымянення сілы, — гаворыцца ў заяве МЗС. — Асабліва ўзрушаны паведамленнямі з іранскага горада Мінаб, дзе ў выніку ўдару па школе для дзяўчынак загінулі дзясяткі дзяцей. У гэтыя мінуты нашы думкі — з сем’ямі загінулых, мы шчыра перажываем смутак разам з імі».

«У сувязі з гэтым міжволі задаёмся пытаннем: як смерць ні ў чым не вінаватых дзяўчынак, якія марылі аб будучыні, можа наблізіць урэгуляванне любога, нават самага складанага палітычнага пытання? Упэўнены, што няма і не можа быць мэты, якая магла б апраўдаць гібель дзяцей», — падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС таксама чарговы раз заклікалі ўсе бакі вярнуцца да вырашэння рознагалоссяў выключна палітыка-дыпламатычным шляхам: «Лічым, што міжнародная супольнасць павінна прыкласці ўсе намаганні для недапушчэння гібелі мірных грамадзян і эскалацыі насілля».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»