XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
У 2026 г. Гродна зноў стала цэнтрам міжкультурнага дыялогу: горад прымае XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
Сучаснае свята прысвечана 30-гадовай гісторыі і традыцыям фестывалю, які праводзіцца з 1996 г. (кожныя два гады).
У юбілейным форуме ўдзельнічаюць 800 прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцей.
У праграме больш за 100 мерапрыемстваў, якія пройдуць 5 і 6 чэрвеня ў гістарычным цэнтры Гродна, 7 чэрвеня на Аўгустоўскім канале.
Канцэпцыя сучаснага фестывалю — «Свята свят». Удзельнікі пазнаёмяць гасцей з нацыянальнымі святамі сваіх народаў.
На 20 нацыянальных падворках (разам з беларускім) прадстаўлена культурная спадчына, традыцыі, творчыя праекты, стравы нацыянальнай кухні.
Яркай падзеяй стане маштабнае тэатралізаванае шэсце. Сімвалічна, што ў Год беларускай жанчыны сцяг фестывалю панясуць жанчыны розных нацыянальнасцей.
У першы фестывальны дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і гала-канцэрт.
Гасцямі фестывалю нацыянальных культур у Гродне стануць не менш за 280 тыс. чалавек.
З гісторыі фестывалю
У маі 1996 г. удзельнікамі I Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур сталі прадстаўнікі 11 нацыянальных культурна-асветных аб’яднанняў (больш за 600 чалавек).
У маі 2000 г. на III фестывалі была закладзена «Алея дружбы», якая пастаянна папаўняецца новымі дрэвамі.
У Беларусі пражываюць прадстаўнікі больш чым 150 нацыянальнасцей.
Крыніцы: Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Гродзенскі аблвыканкам






