МЗС: Беларусь толькі вітае ўсвядомленае стаўленне суседзяў да мірнага атама
Фота з архіва 13 сакавіка, Мінск . Беларусь толькі вітае ўсвядомленае стаўленне суседзяў да мірнага атама. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў,
Прэс-сакратар МЗС пракаменціраваў заяву кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, якая назвала памылкай скарачэнне долі атамнай энергетыкі ў Еўропе. Ён канстатаваў, што для Мінска гэта не стала адкрыццём: «Мы заўсёды зыходзілі з таго, што энергетычная бяспека павінна будавацца на рэальных патрэбнасцях, а не на палітычнай кан’юнктуры. І, зразумела, у інтарэсах грамадзян».
Акрамя таго, было адзначана, што Літва цяпер таксама задумалася пра будаўніцтва ўласнай АЭС. «Мы толькі вітаем усвядомленае стаўленне суседзяў да мірнага атама. Беларусь прайшла гэты шлях — пад націскам, пад санкцыямі, пад бясконцай крытыкай. Але мы пабудавалі сучасную, бяспечную станцыю, якая працуе і дае вынік. Садзейнічае эканамічнаму развіццю краіны і забяспечвае надзённыя патрэбнасці грамадзян без сур’ёзных абцяжарванняў, — сказаў Руслан Варанкоў. — І, карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць: мы па-ранейшаму гатовы падставіць плячо. Калі Літве або Польшчы патрэбна электрычнасць — надзейная, недарагая, вырабленая літаральна за два крокі, — нашы дзверы адкрыты. Па-суседску».
Разам з тым прэс-сакратар МЗС звярнуў увагу на цікавую трансфармацыю, якая адбылася ў Літве адносна атамнай энергетыкі. «Яшчэ ўчора Астравецкая АЭС аб’яўлялася «экзістэнцыяльнай пагрозай» і «інструментам шантажу», рассылаліся ноты пратэсту, а сёння ў Вільнюсе сур’ёзна абмяркоўваюць, як бы самім абзавесціся атамнай генерацыяй. Мабыць, рахункі за электраэнергію пасля разрыву БРЭЛЛ аказаліся больш пераканаўчыя за любыя палітычныя лозунгі», — лічыць ён.





