«Музей вачамі дзяцей». Незвычайную выставу адкрыюць да дня нараджэння Музея гісторыі ВАВ
16 кастрычніка, Мінск . Незвычайную выставу «Музей вачамі дзяцей» з удзелам дзяцей з асаблівасцямі развіцця рыхтуюць у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны,
Для стварэння работ дзецям арганізавалі пленэр у сценах музея. Юныя мастакі натхняліся і малявалі ўсё, што бачылі вакол: тэхніку, манекены і іншыя экспанаты. Да акцыі далучыліся асаблівыя дзеці з клуба «На сустрэчу сонцу» пры абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. Выстава праходзіць ужо другі год і адкрыецца перад урачыстымі мерапрыемствамі ў гонар 81-га дня нараджэння музея. Работы размесцяць на трэцім паверсе каля канферэнц-залы.
Спецыяліст па сацыякультурных мерапрыемствах музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны лічыць, што ініцыятыва цалкам можа стаць традыцыйнай. «У пленэры ўдзельнічала 18 дзяцей розных узростаў, з іх тры дзіцяці з сіндромам Даўна. Такія мерапрыемствы мы праводзім сумесна з моладдзю, каб дапамагчы ім зразумець нашу гісторыю. У цэлым, музей робіць многае для фарміравання патрыятычнага выхавання. Мы праводзім не толькі пленэры, але і выставы, конкурсы, каб прывучыць дзяцей да захавання гістарычнай памяці», — расказала яна.
Маленькая мастачка Любоў Чугай вырашыла паўдзельнічаць са сваімі сябрамі са студыі малявання і прыйшла ў музей на акцыю другі раз. «Маляваць я буду жанчыну, якая накіроўвае рух тэхнікі. Мне цікава і вельмі падабаецца маляваць з натуры», — падзялілася ўдзельніца.
Соф’я Езіна займаецца ў творчай студыі, а для выставы намалявала танк, які едзе на Берлін. «Малюю з сямі гадоў, другі раз выязджаю на такія мерапрыемствы, аб акцыі расказаў настаўнік. Падабаецца маляваць з натуры: не трэба пытаць, як выглядае той ці іншы прадмет або шукаць карцінку ў інтэрнэце», — адзначыла яна.






