Культура

«Мы дарослыя, але радуемся як дзеці». У Вялікім тэатры прайшоў канцэрт больш як для 1 тыс. пажылых людзей 

3 студзеня, Мінск . У Вялікім тэатры Беларусі прайшла цэнтральная падзея навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»,

У Вялікім тэатры Беларусі для больш як 1 тыс. пажылых грамадзян з усёй краіны прайшоў канцэрт. Сярод гасцей — наведвальнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікі саветаў пажылых грамадзян і валанцёры. Інтэрактыўная праграма пачалася яшчэ ў фае. Гасцей сустракалі Дзед Мароз са Снягурачкай.

«Мы з Магілёва. З задавальненнем наведалі тэатр. Атмасфера тут незвычайная, казачная. Чакаеш нейкіх цудаў. Мы дарослыя людзі, але радуемся як дзеці. Ранішнік прайшоў наш на ўра», — падзялілася ўражаннямі з журналістамі Наталля Мазніцкая.

Соф’я Рудзік з Чэрвеня расказала, што ёй вельмі прыемна быць на такім мерапрыемстве. «Тут ёсць магчымасць акунуцца ў атмасферу прыгожага, паразмаўляць з людзьмі. Вельмі радуе, што праходзяць такія мерапрыемствы, што нас любяць, паважаюць і падтрымліваюць, не забываюць пра нас», — адзначыла жанчына.

«Дарыць увагу і клопат старэйшаму пакаленню — наш штодзённы абавязак. У рамках ініцыятывы кіраўніка дзяржавы, дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» розныя віды ўвагі да пажылых людзей усё больш падтрымліваюцца ў нашым грамадстве. У першую чаргу на ўзроўні працоўных калектываў, якія праводзяць сустрэчы або наведваюць дома былых работнікаў. Нават у рамках маленькіх раённых цэнтраў праходзяць канцэрты творчых калектываў. Таксама праходзяць рэспубліканскія мерапрыемствы. Але гэтым работа не заканчваецца», — падкрэсліла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.

Яна ўказала на тое, што ў пажылых грамадзян павінна быць актыўнае даўгалецце. «Яно ўключае ў сябе захаванне ментальнага і фізічнага здароўя. Мы працуем над тым, каб умацоўваць усе гэтыя напрамкі. Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання развіваюць новыя формы дапамогі — не толькі дапамога дома, але і арганізацыя вольнага часу, бо лепшая прышчэпка ад сацыяльнай адзіноты — гэта магчымасць сустрэцца, падзяліцца навінамі і заняцца агульнай любімай справай. А іх у нашых пажылых грамадзянам вельмі шмат. Таксама яны займаюцца рознымі відамі фізкультуры і спорту, творчасцю», — адзначыла Наталля Паўлючэнка.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі дадаў, што такія мерапрыемствы — магчымасць падзякаваць старэйшаму пакаленню за іх шматгадовую працу. «Мы можам сказаць дзякуй за ўсё, што гэтыя людзі зрабілі, за ўсю іх працу, за ўсе бяссонныя ночы і патрачаныя нервы, за тыя магчымасці, якія цяпер ёсць у нашага пакалення і ў нашых дзяцей. Гэта, напэўна, самае малое, што мы можам зрабіць», — сказаў міністр. Такія акцыі, на яго думку, даюць магчымасць нагадаць пажылым людзям, што цяперашняе пакаленне мае патрэбу ў іх вопыце.

Руслан Чарнецкі звярнуў увагу на тое, што пенсіянеры вельмі актыўныя ў сферы культуры. «У нашай сферы пенсіянеры заўсёды актыўныя, творча зараджаныя, яны не стамляюцца працаваць і да вельмі шаноўных гадоў прадаўжаюць працаваць і радаваць гледача са сцэны, дарыць свае пастаноўкі, свае карціны, пісаць музыку. Нам у гэтым сэнсе вельмі пашанцавала, таму што ў нас як нідзе, пенсіянеры могуць увасабляць свае праекты і рэалізоўвацца вельмі доўга пасля выхаду на пенсію», — падкрэсліў ён.

Міністр таксама ўказаў на тое, што сёння для пажылых грамадзян была падрыхтавана спецыяльная навагодняя канцэртная праграма, у якой былі сумешчаны харэаграфія, вакал, урыўкі са спектакляў, розныя арыі і шмат іншага. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»