Культура

Мюзікл-эскападу «Несцерка» прадставіў бабруйскі тэатр на конкурс тэатральнага мастацтва 

22 лістапада, Мінск . Мюзікл-эскападу ў дзвюх дзеях «Несцерка» прадставіў мінскай публіцы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, размешчаны ў Бабруйску. Паказ на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбыўся 21 лістапада ў рамках VIII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Сюжэт мюзікла расказвае пра забаўныя прыгоды селяніна Несцеркі, які хоча дапамагчы Юрасю ажаніцца з Насцяй. Для гэтага яму трэба будзе пераадолець мноства перашкод. Аднак Несцерка выйдзе з сітуацыі пераможцам дзякуючы сваёй дасціпнасці, знаходлівасці, невычэрпнаму аптымізму і розуму.
Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»