Эканоміка

МТЗ пяройдзе ў 2027 годзе на выпуск тэхнікі лепшага экалагічнага класа для экспарту ў ЕАЭС

Фота трактар.бел 20 чэрвеня, Мінск . Мінскі трактарны завод на працягу двух гадоў цалкам пяройдзе на вытворчасць трактароў BELARUS з рухавікамі экалагічнага класа не ніжэй за Stage ІІІА, прызначаных для экспарту ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе «МТЗ-Холдынга».

Экалагічныя патрабаванні да сельскагаспадарчай тэхнікі штогод узмацняюцца. У сувязі з гэтым краіны ЕАЭС, куды пастаўляецца львіная доля прадукцыі МТЗ, пастаянна абнаўляюць тэхнічныя рэгламенты.

Як заўважыла начальнік канструктарскага бюро надзейнасці і сертыфікацыі ўпраўлення канструктарска-эксперыментальных работ нумар 1 Марына Біктубаева, паводле апошніх патрабаванняў, устанаўліваецца абавязак вытворцаў сельгастэхнікі перайсці на выпуск машын для ЕАЭС, абсталяваных рухавікамі экалагічнага класа ІІІА, да 31 сакавіка 2027 года.

Экалагічны клас трактара — характарыстыка, якая паказвае ўзровень выкіду шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»