Эканоміка

Мінтранс: інфраструктура Беларусі дае магчымасць забяспечыць пропуск больш як 200 млн тон грузаў у год

Фота з архіва 2 красавіка, Мінск . Для Беларусі развіццё міжнародных транспартных калідораў з’яўляецца адным з асноўных эканамічных інтарэсаў, заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч на пленарнай сесіі Каардынацыйнай транспартнай нарады краін Садружнасці, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

Створаная інфраструктура дае магчымасць забяспечыць пропуск больш як 200 млн т грузаў у год, у тым ліку каля 70 млн т у транзіце.

Хуткасць руху кантэйнерных паяздоў па краіне дасягае 1200 км за суткі. Еўразійскі чыгуначны гейтвэй у індустрыяльным парку «Вялікі камень» створыць новыя магчымасці для бізнесу і павысіць эфектыўнасць грузаперавозак.

Міністр расказаў, што ў Беларусі ўсе камерцыйныя грузавыя чыгуначныя перавозкі ўнутры рэспублікі ажыццяўляюцца ў электронным выглядзе. Развіваецца электроннае дэклараванне, удасканальваюцца транзітныя тэхналогіі. Вялікая ўвага ўдзяляецца нарошчванню патэнцыялу аўтамабільных транспартных калідораў.

«Асноўныя міжнародныя транспартныя калідоры СНД па тэрыторыі Беларусі маюць нясучую здольнасць 11,5 т на адзіночную вось транспартнага сродку, што дае магчымасць выкарыстоўваць сучасны транспарт для перавозак грузаў і пасажыраў. Беларусь працуе над лічбавізацыяй кіравання дарожнай гаспадаркай і стварэннем адзінага аператара інтэлектуальнай транспартнай сістэмы (ІТС). У працэсы забеспячэння бяспекі дарожнага руху і аператыўнага рэагавання на змяненні дарожнай сітуацыі ўкараняюцца тэхналогіі машыннага зроку і штучнага інтэлекту», — расказаў Аляксей Ляхновіч.

Ён падкрэсліў, што Беларусь выступае за стварэнне адзінай лічбавай экасістэмы лагістыкі СНД.

«Маштабнае ўкараненне электронных дакументаў і лічбавых калідораў, забеспячэнне бяспекі лагістычных ланцужкоў паставак грузаў — фундамент для пабудовы нашага агульнага еўразійскага дома. Лічбавізацыя робіць межы празрыстымі. Мы імкнёмся да стварэння адзінай бясшвовай прасторы, дзе рух тавараў будзе такім жа свабодным, як унутры адной краіны. Мы будуем не проста транспартныя маршруты, мы ствараем новую рэальнасць для мільёнаў грамадзян нашых краін», — адзначыў міністр.

Кіраўнік Мінтранса Беларусі прапанаваў калегам з іншых краін на пляцоўцы СНД прапрацаваць пытанне стварэння альтэрнатыўнай сістэмы кантролю за рэжымам працы і адпачынку вадзіцеляў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»