Мінсельгасхарч зацвердзіў план па падрыхтоўцы і правядзенні веснавых палявых работ
13 сакавіка, Мінск . У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання зацверджаны рабочы план па падрыхтоўцы і правядзенню веснавых палявых работ у 2026 годзе, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Вызначаны аб’ёмы вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, плошчы сяўбы азімых і яравых сельгасраслін і агародніны адкрытага грунту ў сельгасарганізацыях. Зацверджаны патрэбнасць у насенні сельскагаспадарчых раслін пад яравую сяўбу, графікі пастаўкі азотных, фосфарных і калійных угнаенняў, вывазкі арганічных угнаенняў, запланаваныя аб’ёмы мерапрыемстваў па ахове раслін, закупцы паліва.
Удзелена ўвага тэхнічнай магчымасці сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, лёну-даўгунцу, кукурузы і пасадкі бульбы, забеспячэнню механізатарскімі кадрамі.
У рабочы план таксама ўключаны рэкамендацыі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве па асаблівасцях ранневеснавога догляду пасеваў.
На перыяд пасяўной ствараюцца рэспубліканскі штаб і аператыўныя рабочыя групы ў рэгіёнах.






