Мінэнерга: рашэнне аб размяшчэнні пункта захавання радыеактыўных адходаў будзе прынята пасля комплекснай ацэнкі
Фота з архіва 24 мая, Мінск . Рашэнне аб размяшчэнні пункта захавання радыеактыўных адходаў будзе прымацца толькі пасля комплекснай ацэнкі ўсіх фактараў. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ, .
Кіраўнік Мінэнерга расказаў пра бягучы этап работы па стварэнні пункта захавання радыеактыўных адходаў. На сёння будаўніцтва такога аб’екта ў Хойніках не вядзецца. Цяпер Беларусь знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да грамадскіх абмеркаванняў. Па выніках праведзеных даследаванняў вызначаны тры найбольш перспектыўныя пляцоўкі — у Гродзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Для кожнай пляцоўкі распрацоўваецца перадпраектная дакументацыя, якая дасць магчымасць правесці комплексную крытэрыяльную ацэнку і вызначыць найбольш прыярытэтны варыянт.
Пры выбары пляцоўкі будуць улічвацца геалагічныя і бар’ерныя параметры, сацыяльныя і кадравыя магчымасці рэгіёна, эканамічныя фактары, а таксама меркаванне грамадскасці.
«Пункт захавання радыеактыўных адходаў — гэта аб’ект, які ствараецца на стагоддзі. Таму кожны крок павінен быць максімальна вывераным, а бяспека — безумоўным прыярытэтам», — падкрэсліў міністр энергетыкі.






