Грамадства

Мінадукацыі Беларусі разлічвае раскрыць патэнцыял супрацоўніцтва з КНДР

26 сакавіка, Пхеньян . Міністэрства адукацыі Беларусі разлічвае раскрыць патэнцыял супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы з КНДР. У ходзе афіцыйнага візіту ў гэту краіну Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі галіновымі ведамствамі было падпісана адпаведнае пагадненне,   

«У рамках пагаднення, падпісанага паміж міністэрствамі адукацыі нашых краін, прадугледжваецца абмен і падрыхтоўка студэнтаў, правядзенне стажыровак прафесарска-выкладчыцкага складу. Мы сёння бачым высокі ўзровень адукацыі ў галіне прыродазнаўчых, дакладных, інжынерных навук. Безумоўна, тут нам ёсць чым падзяліцца», — заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
Ён адзначыў, што сёння даволі вялікая колькасць грамадзян з КНДР навучаецца ў Кітаі і Расіі. А ў савецкі час шмат студэнтаў з гэтай краіны атрымлівалі адукацыю і на тэрыторыі Беларусі. «Мы ўпэўнены, што гэты патэнцыял павінен быць раскрыты», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, у першую чаргу ў КНДР ёсць патрэба ў падрыхтоўцы інжынерных кадраў, спецыялістаў у сферы АПК, а таксама па прыродазнаўчых напрамках.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»