Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускага цэментнага завода з 30-годдзем прадпрыемства

Фота з архіва 11 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ «Беларускі цэментны завод» з 30-годдзем з дня заснавання прадпрыемства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Пачатак слаўнага працоўнага шляху завода азнаменаваны адкрыццём у 1996 годзе першай тэхналагічнай лініі. Сёння, істотна нарасціўшы аб’ёмы, Беларускі цэментны завод з’яўляецца надзейным фундаментам будаўнічай галіны краіны, забяспечвае высокую якасць прадукцыі, — гаворыцца ў віншаванні. — Захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай будіндустрыі, укараняючы сучасныя тэхналогіі, прадпрыемства пастаянна пашырае рынкі і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам як у беларускага спажыўца, так і за мяжой. Гэта вынік зладжанай работы ўсяго калектыву, яго высокіх кампетэнцый і адказнасці».

Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам вытворчасці, якія стаялі ля вытокаў стварэння завода і ўнеслі неацэнны ўклад у яго станаўленне. Ён адзначыў, што іх працоўныя дасягненні — прыклад для цяперашняга пакалення цэментнікаў.

«Упэўнены, што майстэрства, энергія і з’яднанасць дадуць магчымасць вам дасягнуць новых прафесійных перамог і здзяйсненняў у імя працвітання роднай Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім добрага здароўя, шчасця, міру і сямейнага дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»