Мемарыялы памяці. Курган Славы
Курган Славы — народны мемарыял: тысячы людзей прынеслі да яго па жмені зямлі з мясцін баявой славы.
Узведзены ў памяць пра гераізм савецкіх салдат і афіцэраў, праяўлены пры вызваленні Беларусі, а таксама ў гонар завяршэння аперацыі «Баграціён».
Манумент збудаваны на месцы знакавых баёў: летам 1944 года менавіта ў гэтым раёне была разгромлена 105-тысячная групоўка нямецкіх войскаў («Мінскі кацёл»).
Мемарыял заклалі 30 верасня 1966 года прадстаўнікі гарадоў-герояў.
Першую жменю зямлі для будаўніцтва Кургана Славы ўзялі з месца гібелі беларускага лётчыка Мікалая Гастэлы.
Мемарыял адкрыты 5 ліпеня 1969 года.
Агульная вышыня мемарыяла — 70,6 м;
вышыня землянога ўзгорка — 35 м;
аб’ём землянога насыпу — 91 583 куб.м;
глыбіня слупавога фундамента — 30 м;
да вяршыні кургана вядуць 2 лесвіцы па 241 прыступцы кожная.
На вяршыні ўзгорка — кампазіцыя з чатырох штыкоў па 35,6 м. Яны сімвалізуюць 4 фронты — 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі. Аснова штыкоў акружае кольца з барэльефнымі выявамі савецкіх воінаў і партызанаў.
На схіле — мемарыяльная пліта з надпісам: «У Кургане Славы жменя да жмені лягла зямля з гарадоў-Герояў і іншых месцаў жорсткіх баёў, з гарадоў і сёл, якія навек праславілі сябе ратнымі і працоўнымі подзвігамі дзеля свабоды і незалежнасці Савецкай Радзімы».
Курган Славы штомесяц наведваюць каля 4 тыс. чалавек.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы