Інфаграфіка

Масленічныя гулянні

Масленіца — старажытнае славянскае свята праводзін зімы і сустрэчы вясны, з якім звязаны звычай пячы бліны.

У 2026 годзе Масленічны тыдзень пачынаецца 16 лютага і завяршаецца 22 лютага. Святкаванне праходзіць роўна за восем тыдняў да Вялікадня.

У славянскай традыцыі святочны тыдзень падзяляецца на дзве часткі*: Вузкую Масленіцу — з панядзелка па сераду, і Шырокую — з чацвярга па нядзелю.

Кожнаму з сямі дзён адпавядае сваё абрадавае значэнне.

Панядзелак — «Сустрэча».
Адкрываюцца кірмашы, рыхтуюцца месцы гулянняў, робіцца лялька Масленіцы.

Аўторак — «Зайгрыш».
З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.

Серада — «Ласуха».
Зяці ідуць да цешчы на бліны.

Чацвер — «Шырокі чацвер».
Пачынаецца Шырокая Масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, весяляцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.

Пятніца — «Цешчыны вечары».
Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.

Субота — «Залоўкіны вячоркі».
Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і адорваюць іх падарункамі.

Нядзеля — «Праводзіны».
Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з захадам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго.

У сталічным рэгіёне масленічныя гулянні пройдуць на тэрыторыі ля Палаца спорту і ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску, у Музеі народнай архітэктуры і побыту (каля аг. Азярцо), цэнтры экатурызму «Станькава» (Дзяржынскі раён) і на іншых пляцоўках. 

Святочныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. На Масленіцу гасцей чакаюць у нацпарку «Белавежская пушча», Магілёўскім заасадзе, турыстычным комплексе «Каробчыцы», нацпарку «Прыпяцкі», комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» і на іншых пляцоўках. 

*Першыя тры дні займаліся хатнімі справамі і рыхтаваліся да гулянняў. Выпяканне бліноў было важнай часткай гэтай падрыхтоўкі. З чацвярга варта было пакінуць усе клопаты і святкаваць. Да самай нядзелі людзі гулялі, наведвалі родных, весяліліся.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»