Культура

«Марыў намаляваць усіх, хто вярнуўся з вайны». Выставу творчасці Мікалая Апіёка прадставілі ў НММ

27 лютага, Мінск . Урачыстае адкрыццё выставы «Дарогамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння мастака», прысвечанай творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў Мікалая Апіёка, прайшло ў Нацыянальным мастацкім музеі,

На рэтраспектыўнай выставе прадстаўлена каля 80 твораў, выкананых майстрам з 1969 па 2025 год. Творчасць Мікалая Апіёка мужная і адначасова паэтычная. Яна прыцягвае шырынёй ахопу гісторыі беларускага народа і значных падзей сучаснасці. Вайна і мір, чалавечыя лёсы, гістарычныя асобы, сельскае жыццё — ключавыя тэмы, якія хвалююць мастака. Работам мастака ўласціва складанасць кампазіцый, аўтарскае бачанне, яркі каларыт, філасофскі аналіз адлюстраванага, вобразнасць мыслення на палатне.

Галоўнае месца ў творчасці майстра займае лёс чалавека ў гістарычным летапісе Радзімы. Героямі яго работ з’яўляюцца выдатныя дзеячы беларускай гісторыі і культуры: Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч. Вобразы герояў Мікалай Апіёк знаходзіць не толькі ў мінулым, але і сярод сучаснікаў. У сваіх партрэтах ён увекавечыў вядомых прадстаўнікоў творчых прафесій: народнага мастака Івана Міско і скульптара Уладзіміра Церабуна, выдатных акцёраў беларускай сцэны Стафанію Станюту, Валерыя Раеўскага і Генадзя Аўсяннікава, таленавітых музыкантаў Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна, героя спорту Аляксандра Мядзведзя.

«Некаторыя мае работы звязаны з дзяцінствам, у якім была вайна. Я нарадзіўся ў 1935 годзе і сустракаў ваеннае ліхалецце, калі мне было пяць гадоў. У мастацтве я ішоў той дарогай, якую пражыў сам, і гэта дарога ўключыла ў маю творчасць гісторыю нашай беларускай дзяржавы», — адзначыў Мікалай Апіёк.

«Я хацеў змясціць тут каля 30 партрэтаў. Яшчэ ў дзяцінстве ў вясковай школе я марыў намаляваць усіх людзей, якія вярнуліся з вайны. У майго суседа была куля ў сэрцы, не дайшла паўсантыметра. Мой бацька вярнуўся кантужаным. Пры гэтым я не пішу партрэты тых, каго ведаю менш за тры гады, таму што мне трэба зразумець чалавека», — дадаў ён.

Экспазіцыя прадоўжыць работу да 11 мая.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»