МАРГ праверыў месцы продажу штучных кветак напярэдадні Радаўніцы
Фота з архіва 26 красавіка, Мінск . Супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) правялі маніторынг 124 гандлёвых аб’ектаў і іншых месцаў рэалізацыі штучных кветак напярэдадні Радаўніцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
У 59 аб’ектах (48 працэнтаў) устаноўлены парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў. Сярод іх — адсутнасць цэннікаў, не давядзенне да ведама пакупнікоў звестак аб таварах, адсутнасць інфармацыі аб прадаўцы, месцы знаходжання, кнігі заўваг і прапаноў, рэжыме работы, адсутнасць або неналежнае афармленне нагрудных знакаў у прадаўцоў.
Акрамя таго, у Магілёве выяўлены факты рэалізацыі штучных кветак ва неўстаноўленых месцах. Адпаведная інфармацыя накіравана ў Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт для прыняцця мер рэагавання.
Суб’ектам, якія дапусцілі парушэнні, накіраваны рэкамендацыі аб іх устараненні.