Грамадства

МАРГ: мабільныя аператары вярнулі абанентаў на ранейшыя безлімітныя тарыфныя планы

Фота з архіва 6 чэрвеня, Мінск . Мабільныя аператары вярнулі абанентаў на ранейшыя безлімітныя тарыфныя планы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

З улікам шматлікіх скаргаў грамадзян на закрыццё мабільнымі аператарамі архіўных безлімітных тарыфных планаў і прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагія тарыфныя планы, у тым ліку ў сацыяльных сетках, 5 чэрвеня на пляцоўцы МАРГ адбылася рабочая сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, УП «А1» і СТАА «МТС».

МАРГ указаў мабільным аператарам на недапушчальнасць павышэння тарыфаў для спажыўцоў па прычыне павелічэння аб’ёму спажывання інтэрнэт-трафіку і неабходнасці падтрымання якасці паслуг.

Па выніках рабочай сустрэчы ў МАРГ мабільныя аператары вярнулі абанентаў на ранейшыя безлімітныя тарыфныя планы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»