Культура

Маладзёжны беларуска-расійскі аркестр пад кіраўніцтвам Башмета дасць канцэрты ў Маскве і Мінску

Фота з архіва 24 лістапада, Масква /Эдуард Півавар . Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Юрыя Башмета дасць канцэрты ў Маскве і Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

Калектыў выступіць 24 лістапада ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі, а 25 лістапада — у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Праграма канцэрта прысвечана дзвюм знакавым датам 2025 года. «Гэта памяць аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, за якую і Беларусь, і Расія заплацілі страшную цану мільёнаў жыццяў салдат і мірных жыхароў. Данінай памяці аб Вялікай Перамозе стане выкананне «Рэквіема» Кузьмы Бадрова на вершы Роберта Раждзественскага. Упершыню твор быў выкананы на Зімовым маскоўскім фестывалі маэстра Башмета ў лютым 2021 года, затым прагучаў у Яраслаўлі, Сочы і Маскве», — расказалі ў Пастаянным камітэце.

Другая дата — 185-годдзе з дня нараджэння Пятра Ільіча Чайкоўскага. У праграме вечара прагучыць Пятая сімфонія Чайкоўскага.

«Цудоўна, што маладыя таленавітыя музыканты з Расіі і Беларусі аб’ядноўваюцца ў адзіны калектыў. У наш няпросты час, калі вакол шмат канфліктаў, выдатна, што мастацтва, класічная музыка аб’ядноўвае моладзь. Значыць, у нас ёсць не проста будучыня, а будучыня, напоўненая творчасцю, прафесійнымі дасягненнямі і радасцю ад сумеснага пражывання на сцэне», — адзначыў Юрый Башмет.

Праект рэалізуецца міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»