Інфаграфіка

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — дзяржаўнае свята, устаноўленае 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асноўныя мерапрыемствы 3 ліпеня

Цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі ў Мінску і ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы»

Святочная праграма і гала-канцэрт «Разам за Беларусь!» (пляцоўка каля Палаца спорту, 12.00-21.00)

Святочны гала-канцэрт і акцыя «Спяём гімн разам!» (пляцоўка каля абеліска «Мінск — горад-герой», 21.00-00.10)

Канцэрт «Мелодыі роднай зямлі» (пляцоўка Верхняга горада, 15.00-17.00 і 19.00-21.00)

Спартыўна-патрыятычнае свята «ДТСААФ за Беларусь» (парк «Курасоўшчына», 13.00-19.00)

12 ваенна-тэматычных пляцовак з сучаснай тэхнікай, рэтра-экспазіцыяй, інтэрактывамі для ўсёй сям’і разгорнуцца ў розных кропках сталіцы і на Кургане Славы. Унікальная выстава ваеннай рэтратэхнікі будзе прадстаўлена ў Парку Перамогі.

Святочны феерверк у Мінску адбудзецца ў 23.00:

— парк Перамогі,
— парк імя Міхаіла Паўлава,
— парк імя Уга Чавеса,
— набярэжная ў Драздах,
— пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэны»,
— парк імя Янкі Купалы,
— пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Святочная праграма ахопіць усе раёны сталіцы. Усяго запланавана больш як 100 вялікіх мерапрыемстваў.

Святкаванні прадоўжацца 4 ліпеня: на пляцоўцы каля Палаца спорту гледачоў чакае канцэрт (15.00-22.00); у Верхнім горадзе і Лошыцкай сядзібе пройдуць тэматычныя экскурсіі.

Крыніца: Мінгарвыканкам, Міністэрства абароны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»