«Чытайце і глядзіце дзяржаўныя СМІ». Вальфовіч даў параду, як не стаць ахвярай фэйкаў
28 мая, Масква /Эдуард Півавар . Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у размове з журналістамі на палях Міжнароднага форуму па бяспецы ў Маскве даў параду, як не стаць ахвярай фэйкаў,
«Мы ж бачым, што разгорнута сапраўдная інфармацыйная вайна (супраць Беларусі і Расіі. — Заўвага БЕЛТА), разлічаная на стварэнне фэйкавых гісторый, абвінавачанняў перш за ўсё сяброў, стратэгічных партнёраў у тым, што адны наносяць урон другім, — сказаў Аляксандр Вальфовіч, каменціруючы фэйк, які з’явіўся напярэдадні, аб крушэнні самалёта «Белавія» пад Масквой. — Гэта, па-першае, выдумка поўная, такога факта няма. А, па-другое, — самае галоўнае, на што накіравана інфармацыйная вайна? На прамыванне мазгоў людзям, якія не зусім разбіраюцца ў гэтых гісторыях. Аляксандр Лукашэнка гаварыў неаднаразова, што для таго, каб не верыць фэйкам, трэба слухаць праўдзівую інфармацыю, чытаць і глядзець дзяржаўныя крыніцы і СМІ, якія сапраўды даносяць аб’ектыўную, абсалютна праўдзівую інфармацыю».
«Чытайце і глядзіце дзяржаўныя каналы і газеты, рабіце адпаведныя правільныя высновы», — заклікаў ён.
Дзяржсакратар падкрэсліў, што неба Саюзнай дзяржавы бяспечнае. «Рызыкі ёсць ва ўсім і заўсёды, нават ва ўмовах абсалютна мірнага жыцця. Неба, ёсць неба. Але самае галоўнае — стварыць бяспечныя ўмовы. І нашы службы — і беларускія, і расійскія — вельмі цесна ўзаемадзейнічаюць, у нас адзіная сістэма проціпаветранай абароны. Таму мы робім усе крокі для таго, каб забяспечыць мірнае існаванне нашых грамадзян, нашых народаў на адзінай прасторы Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.






