Спорт

Беларусы заваявалі 38 узнагарод Кубка ШАС па веславанні на байдарках і каноэ 

13 верасня, Мінск . Беларускія спартсмены выйгралі 38 медалёў Адкрытага Кубка краін ШАС па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі,
У трэці і заключны дзень турніру адбыліся тры фіналы ў байдарках-чацвёрках. Сярод моладзі да 23 гадоў поспех святкавалі нашы Ігар Якшын, Ілья Філімонаў, Дзяніс Ярмоленка і Іван Булыга. У юніёраў да 18 гадоў лепшы вынік паказалі беларусы Кірыл Садоўскі, Арцём Вайцешын, Сцяпан Салановіч і Аляксей Дашчынскі, у дзяўчат першымі фінішавалі Маргарыта Мех, Сафія Комар, Лізавета Баранава і Кіра Дземідовіч. Увогуле на Кубку ШАС нашы весляры заваявалі 17 залатых, 9 сярэбраных і 12 бронзавых узнагарод. Байдарачнік Дзяніс Ярмоленка стаў трохразовым чэмпіёнам, атрымаўшы перамогі ва ўсіх відах праграмы (адзіночка, двойка, чацвёрка). Усяго на спаборніцтвах у Заслаўі выступілі больш за 170 спартсменаў з сямі краін — Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Азербайджана, Кыргызстана і В’етнама. 
Фота Раміля Насібуліна

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»