Лукашэнка запатрабаваў забараніць банкам пераводы на карысць замежных арганізатараў азартных гульняў
29 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забараніць банкам прымаць плацяжы фізічных асоб на карысць замежных арганізатараў азартных гульняў. Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 29 мая на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў,
Адной з тэм нарады стаў ігральны бізнес. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пытанне далікатнае, датычыцца этычнасці і бяспекі.
«Па-першае, пры наяўнасці віртуальных устаноў патрабуецца страхоўка, каб не дапусціць удзелу ў гульні дзяцей і недзеяздольных грамадзян. Па-другое, такія забавы павінны быць даступнымі толькі для плацежаздольных людзей. Словам, мы ж не першы раз ужо сутыкаемся з гэтым пытаннем, а ў Беларусі ўсё гэта працвітае. Ёсць вопыт нашай работы па ігральным бізнесе, і, зыходзячы з гэтага вопыту, давайце адрэгулюем канчаткова ўсе правілы, — сказаў Прэзідэнт. — Колькі мы ведаем прыкладаў, калі, дапусцім, (лудаман. — Заўвага ) не можа спыніцца і бар’ераў для яго няма. Набірае даўгі, крэдыты, прадае маёмасць. Пакутуе сам, сям’я і грамадства. Некаторыя людзі на гэта звяртаюць увагу».
Кіраўнік дзяржавы заявіў аб неабходнасці ўвесці ў ігральных установах мараторый на гульню ў доўг. «А можа, і даць права членам сям’і ўводзіць забарону на гульню чалавеку з такой залежнасцю. Тым больш што грошы ад прайграных кватэр і машын ідуць замежным арганізатарам азартных гульняў, а вось гэта ўжо прынцыповае пытанне. Хацелася б ведаць, як прапануецца вырашыць гэта пытанне, — падкрэсліў ён. — Трэба забараніць наогул для пачатку банкам ажыццяўляць такія пераводы за межы краіны. Грошы, заробленыя тут, павінны інвесціравацца ў краіну. Гэта датычыцца ўсіх напрамкаў работы. Прашу далажыць, як у падрыхтаваным праекце ўказа ўлічваюцца гэтыя важныя пытанні».