Лукашэнка заклікаў Кубу падцягнуць гандаль і эканоміку да найвышэйшага ўзроўню палітычных кантактаў
25 чэрвеня, Мінск . Беларусі і Кубе неабходна падцягваць гандлёва-эканамічныя сувязі да найвышэйшага ўзроўню палітычных кантактаў, і краіны зробяць гэта. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам,
«Каб максімальна рэалізаваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, нам неабходна падцягваць нашы гандлёва-эканамічныя сувязі да найвышэйшага ўзроўню палітычных кантактаў. І мы гэта зробім, — сказаў беларускі лідар. — Простую, зразумелую формулу толькі што прапанаваў Прэзідэнт Кубы. Ён гаворыць аб тым, што хопіць імпартаваць тое, што мы можам вырабіць, і ў тым ліку вырабіць разам. Давайце, кажа, будзем ствараць сумесныя прадпрыемствы ў Беларусі і на Кубе. Можна прыняць! Трэба ў хуткім часе ажыццявіць гэту нармальную мадэль».
Беларусь прапануе Кубе не толькі экспарт тавараў і паслуг, але і актыўны ўдзел у рабоце па развіцці ўсіх узаемавыгадных сфер і напрамкаў на аснове комплекснага і стратэгічнага партнёрства. «Мы гатовы ўкараняць у кубінскую эканоміку сучасныя навуковыя дасягненні і тэхналогіі для паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў, разлічаных на доўгатэрміновы эканамічны і перш за ўсё (гэта важна для Кубы і для нас) сацыяльны эфект. Ужо сёння мы рэалізуем на Кубе такія праекты ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання. Створана зборачная вытворчасць трактароў, навяснога, прычапнога абсталявання», — прывёў некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.