Прэзідэнт

Лукашэнка — ваенным: навучыце людзей ваяваць, мы павінны быць моцныя

1 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе ваенных на якасную падрыхтоўку асабовага складу, каб ваеннаслужачыя былі здольныя даць належны адпор магчымаму праціўніку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь,

«Я вас прашу, навучыце людзей ваяваць, калі я з вамі далей буду працаваць і служыць. Я хачу, каб вы і самі навучыліся, чаго не ўмееце. І навучыце сваіх падначаленых для таго, каб яны маглі выжыць у выпадку вайны, — заклікаў Прэзідэнт. — Гэтак вось радасна і добра жыць, як мы цяпер жывём, у параўнанні з іншымі (я ўжо не бяру Украіну, Іран, Паўднёвы Емен і іншае-іншае) — я свет у цэлым бяру, — так не заўсёды можа быць. А можа быць і заўсёды, калі мы будзем моцныя. А мы павінны быць моцныя».

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці паглядзець аб’ектыўна на вынікі праверкі і вызначыць стратэгію адпрацоўкі ўсіх выяўленых недахопаў.
«Абстаноўка мабільна мяняецца. Бачыце, што адбываецца. Вайна ідзе ў нас за агароджай. І мы мабільна і адэкватна павінны рэагаваць на сітуацыю, якая ўплывае на пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі. У нас пад ружжом 70 тысяч сёння. Усяго пад 100 тысяч. У Карпянкова і Кубракова таксама войскі (унутраныя войскі ў структуры МУС Беларусі. — Заўвага ). Невялікія ў Камітэце дзяржбяспекі. І іншыя. 100 тысяч. Паўмільёна з улікам дадатковага прызыву ў выпадку вайны», — сказаў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»