Прэзідэнт

Лукашэнка трымае на асабістым кантролі ход праверкі гатоўнасці ва Узброеных Сілах 

24 студзеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае трымаць на асабістым кантролі ход праверкі гатоўнасці ва Узброеных Сілах, .

Напярэдадні ў рамках маштабнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі была пачата праверка аднаго са злучэнняў — 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

«Галоўнакамандуючы кожны дзень трымае на асабістым кантролі парадак правядзення гэтай праверкі, заслухоўвае дзяржаўнага сакратара аб асаблівасцях, аб тым, як асабовы склад спраўляецца з атрыманымі задачамі, дае адпаведныя ўказанні», — заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.

«Прэзідэнт на самым жорсткім кантролі трымае ход праверкі, таму што ваенна-палітычная абстаноўка і ўсё, што складваецца сёння ў свеце, сапраўды прад’яўляе асаблівыя патрабаванні да баявой гатоўнасці злучэнняў воінскіх часцей. Да іх пастаяннай гатоўнасці і здольнасці выканаць адпаведныя задачы па абароне Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліў дзяржсакратар. — Прэзідэнт практычна ў анлайн-рэжыме сочыць за праверкай. Кожны член камісіі можа выйсці, ім дадзена такое права, на Прэзідэнта. Пакуль у гэтым неабходнасці няма. Пакуль толькі я як дзяржсакратар штодзень дакладваю аб ходзе гэтай праверкі».

Аляксандр Вальфовіч заявіў, што тэмпы і аб’ёмы праверкі будуць нарошчвацца. «Яшчэ наперадзе вельмі шмат розных мерапрыемстваў аператыўнай, тактычнай накіраванасці», — сказаў ён.

Дзяржсакратар таксама акцэнтаваў увагу на асаблівасцях бягучай праверкі. Выпрацавана новая сістэма, у ходзе якой Прэзідэнт непасрэдна, мінаючы Міністэрства абароны, прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці. Першачарговая мэта праверкі — убачыць аб’ектыўную карціну і рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні ваеннаслужачых. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар.

«Праз дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі было ўручана распараджэнне камандзіру механізаванай брыгады на прывядзенне воінскай часці ў баявую гатоўнасць», — расказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён асобна адзначыў, што міністр абароны, вядома, сочыць за гэтымі мерапрыемствамі, але ніяк не можа паўплываць на ход праверкі.

Што датычыцца папярэдніх вынікаў, дзяржсакратар Савета бяспекі расказаў, што падраздзяленні механізаванага батальёна справіліся з задачай. Ва ўстаноўленыя тэрміны зрабілі марш у названы раён сканцэнтравання, цяпер займаюцца размяшчэннем у гэтым раёне і падрыхтоўкай тэхнікі, узбраення да стральбы са штатнай зброі.

«Астатнія падраздзяленні ва ўстаноўленыя тэрміны прыведзены ў адпаведныя ступені баявой гатоўнасці. Праходзяць агляды гатоўнасці. У прыватнасці, з разведвальнымі, танкавымі і іншымі падраздзяленнямі, якія ў адпаведнасці з распараджэннем прыведзены ў баявую гатоўнасць. Тэрміны вытрыманы. Асабовы склад загрузкі матэрыяльных сродкаў правёў ва ўстаноўленыя тэрміны. Тэхніка выведзена, прыведзена ў баявую гатоўнасць. Праходзіць цяпер праверка стану ўзбраення, ваеннай тэхнікі на прадмет выканання далейшых задач», — падзяліўся падрабязнасцямі Аляксандр Вальфовіч.

Ён таксама канстатаваў, што пэўны адбітак накладаюць і зімовыя ўмовы, марознае надвор’е. «Але асабовы склад гэта бадзёрыць. Гвардзейцы гэтага злучэння паспяхова выконваюць пастаўленыя задачы. Наперадзе ў нас яшчэ правядзенне кантрольных заняткаў па фізічнай, агнявой падрыхтоўцы. Больш падрабязны аналіз мы падвядзём да завяршэння праверкі, аб чым будзе даложана галоўнакамандуючаму», — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Як паведамлялася , маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пачалася 16 студзеня. Першай была праверана воінская часць тэхнічнага забеспячэння — адна з буйнейшых воінскіх часцей Узброеных Сіл, дзе стаяць на захоўванні розныя ўзоры бранятанкавага ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
Фота Максіма Гучака

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»