Прэзідэнт

Лукашэнка прапанаваў вяртаць дадому з чужыны астанкі савецкіх воінаў

9 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў вяртаць дадому з чужыны астанкі савецкіх воінаў. Аб гэтым ён заявіў на свята 9 Мая ў Мінску на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі,

«Мы помнім і шануем вызваліцеляў роднай зямлі. Сёння і будзем помніць заўсёды. Усе кветкі і вянкі ўскладзены намі і ў памяць аб тых, хто застаўся ляжаць там, на чужыне, аддаўшы сваё жыццё за жыццё народаў Еўропы. Іх трэба вярнуць дадому», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў фашызму цяпер іншае аблічча — выглянцаванае, гэта не мяняе сутнасці. «Мы бачым гэта аблічча. Ідэі звышдзяржаўнасці і ўласнага панавання мацнеюць і наносяць свету новыя раны. Але побач ужо з нашымі граніцамі, — заявіў Прэзідэнт. — Мы ведаем, хто наш праціўнік і вораг. Гэта не народы. У Еўропе жывуць сем’і, якія, як і беларусы, захоўваюць праўдзівыя ўспаміны аб развязанай гітлераўскімі фашыстамі вайне. Наш вораг — рэваншысты, прамыя і ідэйныя нашчадкі эсэсаўцаў, бандэраўцаў і лясных братоў».

«Тыя, хто якраз цяпер устараняе астанкі савецкіх салдат з літоўскага Шаўляя і называе подзвіг савецкага народа міфам. Тыя, хто метадычна выкрэслівае перамогу Чырвонай Арміі з гісторыі Другой сусветнай вайны і не пускае нас да мясцін пахавання дзядоў і прадзедаў. Да помнікаў, якія яшчэ засталіся цэлыя», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»